„Элементарная храналогія”



Многія людзі дзеляць Раство на каталіцкае і праваслаўнае, але не разумеюць, што гэта абсалютна дылетанцкі падыход: бо на самай справе, і праваслаўныя, і каталікі, і пратэстанты Божае Нараджэнне святкуюць у адзін дзень – 25 снежня. Паколькі ні ў Бібліі, ні ў якім іншым дакуменце дата нараджэння Ісуса Хрыста не згадваецца, яна вельмі ўмоўная.

Традыцыя святкаваць 25 снежня каля прадстаўнікоў усіх канфесій засталася дагэтуль, толькі робяць яны гэта па розных календарах. Царква заходняга абраду па Грыгарыянскім, а царква ўсходняга – па Юліянскім календары.

Асабліва востра гэтае пытанне зараз абмяркоўваецца ва Украіне – гэта звязана з атрыманнем Томаса аб аўтакефаліі Праваслаўнай Царквы Украіны два гады таму. Навукоўцы і царкоўныя дзеячы ў сваёй большасці не падтрымліваюць Юліянскі каляндар, лічачы гэта выключна палітычным пытаннем, таму што ва ўмовах вайны Украіна так ці інакш застаецца ў плоскасці «русского мира». Па словах Мітрапаліта Кіеўскага і ўсяе Украіны Епіфанія, ў ПЦУ будуць разважаць пра каляндарную рэформу толькі пры ўмове, што яе падтрымае большасць вернікаў, але ў дадзены момант ёсць асцярога, што пераход на Грыгарыянскі каляндар можа справакаваць раскол і супрацьстаянне сярод украінскіх вернікаў. Адной з прычын можа стаць зрушэнне на 13 дзён назад некаторых святаў: Пакрова зрушыцца з 14 на 1 кастрычніка, а дзеці дачакаюцца Святога Мікалая ў самым пачатку зімы – 6 снежня замест 19. І, магчыма, зараз ўкраінскае грамадства да такіх зменаў не гатова з меркаванняў традыцыі.

У свецкім жыцці людзі карыстаюцца Грыгарыянскім календаром, ў богаслужбовай некаторыя царквы – Юліянскім.

Дзе логіка, што Божае Нараджэнне святкуецца пасля Новага года?

Беларускае Радыё РАЦЫЯ