«Красці, як дыхаць»
Крадзеж матэрыяльнай маёмасці ва ўкраінцаў – для расейскіх салдат справа звыклая падчас вайны. Пральныя машынкі, пасцельная бялізна і музейныя экспанаты маюць для іх аднолькавую спажывецкую каштоўнасць. Але ёсць яшчэ адзін тып крадзяжу, на які ўкраінскі народ заплюшчваў вочы цягам цэлага стагоддзя: інтэлектуальная ўласнасць, а канкрэтна – музыка. Гэта тое, што зараз стала прынцыповым для фалькларыстаў і гісторыкаў музыкі, таму што надышоў час вярнуць сваё і абараніць народную спадчыну.
Расейцы цягнулі з украінскай музычнай культуры ўсё, што было максімальна магчымым. Асабліва дасталася рамансам і народным песням. Часамі кралі мелодыю, падстаўляючы пад яе свае словы. Часамі нахабства і лянота даводзілі да стопрацэнтнага плагіяту, бо заставалася толькі перакласці тэкст з адной мовы на іншую. Такім чынам атрымліваліся „исконно русские” народныя песні ці рамансы з выдуманымі аўтарамі. З апошнімі наогул даходзіла да абсурду: проста даць імя фэйкаваму аўтару раманса аказвалася недастаткова, неабходна было прыдумаць яшчэ і душашчыпальную біяграфію.
А калі энтузіясты з музычна-культурнай сферы браліся вывучаць жыццё і лёс такога асобна ўзятага „аўтара”, імкнучыся хоць што-небудзь знайсці, каб расказаць нашчадкам аб геніяльным, але простым чалавеку, то заходзілі ў глухі кут – архіўных матэрыялаў проста не існавала. Таму хлусня нарастала, як снежны ком. Напрыклад, вядомая руская песня „Ой, мороз, мороз” насамрэч была напісана ва Украіне і была папулярная яшчэ ў пачатку 20 стагоддзя ў Вінніцкай вобласці. Мелодыя здзёрта цалкам, тэкст зменены напалову. А любімая песня Іосіфа Сталіна «Вставай, страна огромная» была скрадзеная ў вайскоўцаў Украінскай Народнай Рэспублікі ў 1919 годзе і называлася «Повстань, народе мій».
Расейскія казачнікі гавораць аб тым, што песня з’явілася ў першыя дні вайны пасля нападу Гітлера на Савецкі Саюз. Нават калядную песню «Добрий вечір тобі, пане господарю» скралі і пакінулі назву амаль без змен: «Добрый тебе вечер, ласковый хозяин». На жаль, для рускіх красці, як дыхаць. Цяпер украінскія музыкі вяртаюць першапачатковае гучанне песням, якія некалькі дзесяцігоддзяў лічыліся здабыткам савецкай ці рускай культуры. Украінцы свайго не аддадуць. Ні тэрыторыі, ні культуру. Варта толькі ўспомніць баталіі з украінскім баршчом!