Лес, які нясе смерць



Украінскія СМІ ускалыхнула навіна пра тое, што з Чарнобыльскай зоны ў прамысловых маштабах вывозіцца лес. Журналісты правялі расследаванне і высветлілі, што заражаны лес вывозяць праз цэнтральны прапускны пункт, а адтуль ён трапляе ў дамы ўкраінцаў. Афіцыйная радыяцыйная праверка пацвярджаецца дакументамі – дрэва бяспечна для здароўя чалавека. Але ў спецыялістаў яна выклікае вялікія сумневы.

Лес выразаюць пад выглядам супрацьпажарных высечак: у зоне адчужэння легальна працуе дзяржаўнае прадпрыемства, якое займаецца гаспадарчай дзейнасцю на падставе атрыманых лесорубных квіткоў. Але пра каласальныя маштабы варта толькі здагадвацца. Хоць шкода не толькі ў гэтым. Ёсць яшчэ цэзій і стронцый. Дакладныя дадзеныя могуць быць толькі па ўзроўні ўтрымання цэзія. Што тычыцца стронцыя, то яго ніхто не вымярае, таму што ён перавышае ўсе нарматывы, устаноўленыя Міністэрствам аховы здароўя, па ўсёй тэрыторыі зоны.

Але, як выявілася, лес можна вывезці і ў абыход афіцыйнага кантрольна-прапускнога пункта – праз так званыя «дзіркі» ў перыметры радыёактыўнай зоны. А гэта сотні кіламетраў! Наколькі забруджаная драўніна, яе аб’ёмы і кірунак вывазу з такіх «дзірак» – застаецца загадкай. Статыстыкі, натуральна, няма, негледзячы на тое, што аб праблеме ведаюць і ў парламенце, і ў выканаўчай уладзе.

Вынікі ўплыву цэзію і стронцыю на арганізм чалавека вельмі небяспечныя: цэзій пашкоджвае печань і мышцы, а стронцый накопліваецца ў касьцях. І ўкраінцы, самі таго не падазраючы, разам з драўнінай з Чарнобыльскай зоны атрымліваюць вялікія дозы радыёактыўных рэчываў. Затое аддзел камунікацыі паліцыі Кіеўскай вобласці афіцыйна заяўляе, што лес у зоне адчужэння вакол атамнай станцыі сякуць выключна для аздараўлення. Потым ён праходзіць ўтылізацыю ў спецыяльнай кацельні, пабудаванай па еўрастандартам.

Журналісты і эколагі б’юць трывогу: у маштабных высечках няма сэнсу – лес здольны аднавіцца сам. Гэта можа моцна нашкодзіць экасістэме. Але, мабыць, хтосьці вельмі зацікаўлены ў рубцы і вывазе радыёактыўнага лесу. Не цяжка здагадацца, хто менавіта: той, хто больш за ўсіх крычыць аб законнасці і бяспецы.

Беларускае Радыё РАЦЫЯ