Маленькія поспехі – вялізная перамога



Пару дзён таму я вярнулася з Менска, і, чарговы раз, пажыўшы там некаторы час, магу з упэўненасцю сцвярджаць: гэты горад мае права прэтэндаваць на званне адной з лепшых сталіц свету. Натуральна, усё пачынаецца з першага ўражання, якое ствараецца, дзякуючы візуальнаму ўспрыяццю: пачынаючы з чыстых вуліц і адсутнасці смецця, якое валяецца на асфальце, і, заканчваючы ўсмешлівымі людзьмі, у поглядзе якіх няма ні злосці, ні пагарды.

Хоць Менск і адрозніваўся чысцінёй на фоне сталіц іншых саюзных рэспублік (пра гэта мне расказвалі бацькі), гэта далёка не той горад, які стаяў бы на першым месцы па якасці жыцця, але чамусьці, знаходзячыся там, я адчуваю глыбокае энергетычнае ўзняцце. Не скажу, што эйфарыю, не скажу, што, апынуўшыся ў Менску, я адчула сябе шчаслівай, як ніколі. Але менавіта гэты горад бударажыць кожную клетачку майго арганізма, запаўняе неверагоднымі флюідамі, а не зважаючы на шалёны рытм жыцця, дорыць спакой і, як бы алагічна гэта не гучала – фантастычную стрыманасць. Для кожнага паняцце «ідэальнае жыццё» мае свае рамкі. Для кагосьці – гэта наяўнасць шалёных грошай і поўная абыякавасць да таго, што адбываецца навокал. Так спараджаецца эгаізм. А нехта спрабуе, у першую чаргу, стварыць умовы для свайго камфорту, знайсці аднадумцаў і, не спыняючыся, імкнуцца да намечанага. Выснова, якую я зрабіла, мае нямала аргументаў, такіх як: існаванне людзей, якія зацікаўлены нешта змяніць, якія здольныя паўплываць на тых, хто займае пасіўную пазіцыю «ждуна», гэтыя людзі не б’юцца, як рыба аб лёд, а, безумоўна, дасягаюць сваіх маленькіх поспехаў, якія хутка ператворацца ў велізарныя перамогі над страшным «саўком», крызісам у краіне і, калі можна так выказацца, падабенствам прэзідэнцкага «патрыятызму».

Беларускае Радыё РАЦЫЯ