Маральная перазагрузка



Нармальнае чалавечае жаданне – з пачаткам лета адкрыць пляжны сезон. Калі, вядома, цешыць надвор’е. Хтосьці рыхтуе рыбалоўчыя снасці яшчэ з зімы, бо аддае перавагу выйсці на лодцы або лавіць ўлегцы з берага, а не трэсціся над лункай ад холаду. А для кагосьці адпачынак на вадаёмах не прадстаўляе вялікай увагі, бо ўся каштоўнасць лета ёсць выключна ў грыбным паляванні. І шашлык – абавязковы атрыбут выходных з сябрамі. Так ці інакш, любы від летняга вольнага часу звязаны з прыродай. Але гэтае лета для ўкраінцаў не дорыць звычайнай радасці. І ўкраінскія дзеці не віскочуць ад перспектывы вакацый: ці то перапынак, ці то паўвучоба трываюць амаль чатыры месяцы вайны.

Вольнага часу шмат, але не ў задавальненне. Хаця людзі нават у такіх умовах стараюцца адцягнуцца ад перажытых жахаў і стварыць для сябе падабенства мірнага лета са ўсімі яго любатамі: пляж, рыбалка, лес, ровар… Псіхолагі завуць гэта «маральнай перазагрузкай». А вось ратавальнікі не падзяляюць такіх імкненняў праз рэальную пагрозу жыццю людзей — вадаёмы даследаваны і абясшкоджаны ад выбухованебяспечных прадметаў толькі часткова, спецыялісты проста не паспяваюць працаваць. Забарона на наведванне лясных масіваў дзейнічае дагэтуль. У першую чаргу, піратэхнічнымі разлікамі даследаваліся гарадскія паркі ў іх адміністрацыйных межах, але не дзікія лясы.

Такая ж сітуацыя і з размініраваннем пляжаў. Штодня ва ўкраінскіх СМІ паведамляецца аб выпадках гібелі мірных жыхароў не толькі ад прамых баявых дзеянняў, але і ад уласнай бестурботнасці. „Маральная перазагрузка” неабходна, калі яна бяспечная. І калі вораг фізічна пакінуў тую ці іншую тэрыторыю, то застаецца пагроза дыстанцыйнага закіду мін, і, як правіла, на мясцовасць з грамадзянскай інфраструктурай. А для ворага паняцце маралі, як ладан для чорта.

Беларускае Радыё РАЦЫЯ