Мая барацьба



Ува мне цудоўным чынам жывуць дзве „Мяне”. Першае «Я» – добразычлівае высокамаральнае, спачувальнае і гатовае працягнуць руку дапамогі кожнаму, хто ў гэтым мае патрэбу. Другое „Я” – агіднае, амаральнае, злоснае, падазронае, тое, якое бачыць  адзін негатыў. У розных сітуацыях перамагчы можа хто заўгодна. Часам гэтая барацьба можа паслужыць добрай тэмай навуковай працы спецыяліста па псіхіятрыі. Гэта іронія. Дарэчы, абодва маіх «Я» вельмі іранічныя.

Часамі філасофствую на тэму людзей без пэўнага месца жыхарства. Першае «Я» выступае ў ролі адваката: «Якая жыццёвая сітуацыя прымусіла чалавека зваліцца на сацыяльнае дно. Можа, калі даць яму крыху цяпла, выслухаць, ён зменіцца? Бо нельга ж пакінуць чалавека без шанцу. А, можа, яму і трэба зусім няшмат: добрае слова, талерка ежы і сяброўскі поціск рукі… ». І тут жа пракурорскае другое „Я”, сцякаючы жоўцю, паўтарае ў процівагу: «Ну, дасі ты яму ежу, жыллё, працу, падтрымаеш гутарку, а ён, мала таго, што “дзякуй” не скажа – абрабуе і вернецца да свайго звыклага існавання. Толькі таму што інакш жыць не ўмее. І не хоча.»

І спрачаюцца, і лаюцца дзве «Мяне» ўва мне. Першае – выключна літаратурнымі выразамі, а Другое – часам, апускаючыся да нецэнзурнай лаянкі. І часта ў такой спрэчцы забываецца першапачатковая тэма, таму што ідзе барацьба за выжыванне. 

Божа, дай мне сіл, каб часцей перамагала першае «Я», таму што другое проста замінае мне жыць. Перашкаджае нармальна мець зносіны з людзьмі. А галоўнае – перашкаджае вызначыць: якога пункту гледжання прытрымліваюся „Я” сапраўдная. Калі б першае „Я” не было так добра выхавана, яно абавязкова нанесла б цялесныя пашкоджанні другому «Я».

Беларускае Радыё РАЦЫЯ