“Мая Беларусь”
Цудоўная краіна Беларусь. Выдатны горад Менск. Радзіма майго бацькі і, адпаведна, мая. Атрымалася так, што з’ехаўшы адтуль у заснежаным і пахмурным лютым, я вярнулася ў травень – яркі, пахучы, абнадзейваючы.
Але чаму мне некамфортна? Чаму я ў траўні ўбачыла тое, што не было такім відавочным у лютым? А ўбачыла я рэжучыя вочы і душу прозвішчы, назвы вуліц і праспектаў на таблічках дамоў: Дзяржынскі, Ленін, Рэвалюцыйная, Камуністычная, газеты Праўда, Лібкнехт, Калінін.
Жывучы ва Ўкраіне, якая ўжо перажыла перыяд дэкамунізацыі, я проста адвыкла ад падобных назваў. Чаму краіна з найвялікшай гісторыяй і культурай дагэтуль атручаная савецкім вірусам? Чаму такое выдатнае прадпрыемства, якое вырабляе найсмачныя кандытарскія вырабы, у 21 стагоддзі павінна называцца «Красный пищевик»? Асабіста ў мяне гэта выклікае асацыяцыі з жудасным жуком, які мае доўгі нос.
Колькі трэба часу, каб вылечыць цябе, мая дарагая сэрцу Беларусь?