Надзея для «дзяцей сонца»



Часта людзі з асаблівымі патрэбамі жывуць у пакоры са сваёй інваліднасцю. Але ёсць шмат прыкладаў, калі чалавек няспынна змагаецца, даказваючы сваё права на паўнавартаснае жыццё. І даказвае.

Ва ўкраінскім горадзе Луцк адбылася беспрэцэдэнтная падзея: упершыню ў гісторыі Украіны «асаблівы» хлопец Багдан Краўчук з сіндромам Дауна атрымаў вышэйшую адукацыю – дыплом бакалаўра гісторыі. Насуперак савецкім стэрэатыпам аб забароне права на вышэйшую адукацыю людзям з гэтым сіндромам. Пяць гадоў таму яго мама разам з неабыякавымі педагогамі дамагалася ў Міністэрстве адукацыі, каб сына дапусцілі да ўступных іспытаў. На шчасце, іх пачулі, зразумелі і падтрымалі. І пяць гадоў вучобы Богдан часцяком меў значна больш поспехаў звычайных студэнтаў. Цяпер галоўная мэта – знайсці працу па спецыяльнасці і зарабляць на жыццё. Ён ужо рабіў прэзентацыі і праводзіў экскурсіі. Выкладчыкі Багдана вераць, што дзякуючы любові да гісторыі і асабліваму пачуццю адказнасці, ён зможа пераадолець усе цяжкасці. Прыклад «асаблівага» хлопца – гэта вялізная надзея для бацькоў такіх дзяцей. Калі верыць у сваіх дзяцей і развіваць іх магчымасці, то будзе пад сілу зламаць стэрэатыпы і рухацца да сваёй мары.

Беларускае Радыё РАЦЫЯ