Рэальная дапамога



За некалькі дзён да пачатку расейскай агрэсіі Польшча паведаміла пра сваю гатоўнасць, у выпадку поўнамаштабнага ўварвання, забязпечыць бежанцам з Украіны працягванне адукацыйнага працэсу. Польшча і да вайны была найболей папулярнай краінай сярод украінскіх студэнтаў, таму калі, нажаль, агрэсія ўсё ж такі пачалася, дапамога суседняй дзяржавы выявілася неацэннай.

Тыя, хто павінен быць прыняты ў першую чаргу – польскія грамадзяне, якія вучыліся ва Украіне, і студэнты-медыкі. Існуе супраца паміж міністэрствамі аховы здароўя Украіны і Польшчы са спецыяльнымі праграмамі, таму што для медыцынскіх работнікаў няспыннасць навучальнага працэсу – адзін з галоўных фактараў. З прычыны вайны ўжо на сённяшні дзень ва Ўкраіне альбо поўнасцю разбурана, альбо пашкоджана больш за тысячу ўстаноў адукацыі. З тых гарадоў, якія найбольш пацярпелі ад бамбардзіровак, ракетных удараў ці абстрэлаў, частка навучальных устаноў была перанесена ў гарады, дзе абстаноўка значна спакайнейшая.

Напрыклад, з паўночнай і цэнтральнай Украіны – у Прыкарпацьце і Закарпацце. Але студэнты ўсё ж такі выбіраюць Польшчу. Не толькі з-за еўрапейскай перспектывы, а яшчэ і таму, што невядома, колькі працягнецца вайна і наколькі бяспечным у далейшым можа быць заходні рэгіён Украіны. Навучальны працэс быў спынены ў першы ж дзень вайны – 24 лютага, але ўрад Украіны вырашыў ад першага красавіка яго аднавіць у дыстанцыйным рэжыме.

Цяжэй сёлета будзе абітурыентам. Прэзідэнт Зяленскі сваім указам скасаваў атэстацыю вучняў, якая ёсць неабходнай пры паступленні ў польскія ВНУ, хаця, магчыма, польскае міністэрства адукацыі, ў сваю чаргу, створыць больш мяккія ўмовы для ахвотнікаў вучыцца ў іх дзяржаве. 

Хаця не ўсё так проста на практыцы: мне давялося размаўляць са студэнтамі, якія перавадзіліся на вучобу ў Польшчу. Забіраюць далёка не ўсіх: напрыклад, з дзесяці кандыдатаў у асобна ўзятую ВНУ трапляюць два-тры чалавекі. Прычыны – ўзровень ведаў або адсутнасць неабходных дакументаў, якія немагчыма атрымаць ва Украіне са сваёй ВНУ праз актыўныя ваенныя дзеяння.

Шмат у чым палякі спрасцілі працэдуру прыёму студэнтаў хаця б тым, што не патрабуюць перакладу дакументаў на польскую мову і іх натарыяльнага запэўнення. 

Спачуваючых і занепакоеных у ЕЗ шмат, а рэальна дапамагаючых – адзінкі, і Польшча адна з іх.

Беларускае Радыё РАЦЫЯ