«Што ў далоньцы?”



Мінус дзесяць. Не тое, каб крытычна. Але і не камфортна. На цэнтральнай вуліцы, сярод чалавечага мурашніка, пад супермаркетам сядзіць чалавек няпэўнага ўзросту. У руках пластыкавая шклянка, якая ад холаду сутаргава перамяшчаецца з адной рукі ў іншую. Пры гэтым – горкае хліпанне з падвываннем і закатваннем вачэй. Яго фішка – амплуа маўклівага пакутніка. Гэтым, відаць, ён спрабуе выклікаць жаль у мінакоў. 

Знешні выгляд яго не выклікае ні даверу, ні ніякага спачування: ня беднасць вызначае яго стыль, а бруд. Адзінае пачуццё – агіда. А шлейф непрыемнага паху дае зразумець, што ён – бяздомны.

Мінакі не сумняваюцца, што мужчына выпрошвае на нейкі спіртазмяшчальны раствор. Хтосьці паблажліва кіне манетку, а нехта дасць па карку ці нават плюне. Перыядычна ён бегае ў двары крамы. Людзі ўпэўненыя ў тым, што бегае туды з мэтай выпрасіць грошай у кіроўцаў кожнай машыны, якая прыязджае з таварам. Насамрэч, там ён высыпае ўсе грошы ў далоньку і дзеліць суму пароўну: хапае і сабе на бутэлечку, і на кавалачак самай таннай каўбасы. Толькі ён ведае, што праз квартал ад гэтай крамы, у двары двухпавярховага дома стаіць будка, у якой яго чакаюць пяцёра шчанят.

«Алкаголік, дармаед, абібок, лайдак…» – адклікаліся пра яго. Але ніхто з іх не бачыў выразы гэтых вачэй, калі сабранай сумы хапала, каб ашчаслівіць жывёлаў, тым самым, не даўшы ім памерці ад голаду. На шчасце, у гэтай асобе захавалася адна важная якасць, якая хай і не апраўдвае яго бескарыснага існавання, але дае яму права сядзець з выцягнутай рукой. 

Спачуванне і міласэрнасць чыста апранаюць душу, а не цела.

Беларускае Радыё РАЦЫЯ