Сіла фэйку



У апошнія два дні Інтэрнэт-карыстальнікі ва Украіне сталі атрымліваць паведамленні ў сацыяльных сетках аб нібыта планаваных дэзінфекцыйных мерапрыемствах. У перыяд з 23-00 да 05-00 з дапамогай авіяцыі над гарадамі будуць распыляць антысептык. Меры засцярогі: форткі, вокны, балконы – не адчыняць; знаходзіцца ў гэты час на вуліцы – катэгарычна нельга. Таму што таксічна.

Але гэта паведамленне ў сацыяльных сетках. А ёсць яшчэ знаёмыя і суседзі, якія тэлефануюць і шчыра папярэджваюць аб наступствах такога распылення: ад апёкаў верхніх дыхальных шляхоў да накапляльнага канцэрагеннага ўздзеяння. І абавязкова ў кагосьці ёсць сваяк, які (толькі ціха!) працуе дэпутатам, міністрам, прэзідэнтам і які па велізарным сакрэце распавёў гэтую інфармацыю. І ўсё так праўдападобна, асабліва ва ўмовах каранціну і колькасці інфікаваных людзей, якая павялічваецца. Таму што страшна.

Як гром сярод яснага неба з’яўляецца абвяржэнне ад Службы бяспекі Украіны: не верце фэйкам і ўзважана стаўцеся да любой неправеранай інфармацыі, якая тычыцца распаўсюджвання каронавіруса. Давярайце толькі афіцыйным крыніцам. Таму што надзейна.

Не трэба расхістваць сітуацыю ў інфармацыйным полі, калі людзі ўсяго свету апынуліся ў бядзе. Не трэба спекуляваць пачуццямі тых, хто ўжо страціў кантроль над сваімі эмоцыямі. Таму што подла. Таму што цынічна.

Беларускае Радыё РАЦЫЯ