Сіла і бяссілле прапаганды



Ужо шэсць гадоў, як РФ акупавала ўкраінскі Крым і асобныя раёны Данбаса. І не абмяжоўваецца толькі гэтымі тэрыторыямі. У розных кутках Украіны перыядычна з’яўляюцца групы, дзейнасць якіх накіравана на раскол украінскага грамадства альбо ж на так званае «аб’яднанне» з бліжэйшымі дружалюбнымі дзяржавамі – Расеяй і Беларуссю. З некаторых украінскіх тэлеканалаў, заангажаваных Расіеяй, гучыць прыхаваная прапаганда да такога аб’яднання, але даказаць юрыдычна, што гэта адкрыты заклік да распальвання вайны, немагчыма.

На днях у адным з украінскіх гарадоў Служба бяспекі Украіны выкрыла замежнага прапагандыста, які спрабаваў стварыць ячэйку агітатараў за агрэсіўную вайну. Ён размяшчаў на сваёй інтэрнэт-старонцы інфармацыю пра перавагу „славянскай” дзяржавы над іншымі народамі. Асабліва прыніжаліся гонар і годнасць нацыянальных меншасцяў, якія не належаць беларускай і рускай нацыям. Папярэдняе следства выявіла, што гэты чалавек належыць да адной з радыкальных груповак, якая (хто б сумняваўся!) створана на тэрыторыі РФ.

Выяўляецца, што расхістаць сітуацыю ў дзяржаве можна не толькі сепаратысцкімі настроямі, але і заклікамі да псеўдамірнага аб’яднання, але агрэсіўным шляхам. 

А гэта, між іншым, артыкул 436 Крымінальнага кодэкса Украіны – прапаганда вайны. СБУ не выключае, што акрамя прыналежнасці да радыкальнай групоўкі, замежны прапагандыст мог супрацоўнічаць з расейскімі спецслужбамі. 

Цікава, чаму ў такой дружбе народаў дамінуе не «ўкраінска-беларускі», а чыстай вады «рускі мір»?

Беларускае Радыё РАЦЫЯ