Узаемная ветлівасць у перадвыбарнай гонцы



Чым бліжэй Украіна да выбараў Прэзідэнта, тым брудней выглядае перадвыбарчая агітацыя. Прыхільнікі таго ці іншага кандыдата лічаць справай гонару выліць вядро памыяў на сваіх апанентаў. І што характэрна, самі кандыдаты паводзяць сябе ў адносінах адзін да аднаго больш годна, не апускаючыся да адкрытых абраз. Правінцыйны ўкраінскі горад – абласны цэнтр – адзін з дваццаці чатырох. Светлы час сутак. Па ўсім горадзе ўсталяваныя агітацыйныя намёты. Мэта – раздаць як мага больш друкаванай прадукцыі мінакам.

Натуральна, у тых кандыдатаў, хто лідзіруе ў перадвыбарнай гонцы, і намётаў на адзін квадратны кіламетр больш. Напрыклад, прагульваешся спакойна па цэнтральным праспекце гораду, атрымліваеш асалоду ад вясновага сонца і раптам…  Нечакана выскоквае з агітацыйнай палаткі монстар ў бела-чырвоным адзенні, або ў сіне-жоўтым, або бела-зялёным – не паспееш і вокам міргнуць, а ў цябе ў руках газета, плакат або, не Дай Бог, велізарны насценны каляндар з фатаграфіяй кандыдата ў Прэзідэнты. Маё нясмелае: «Выбачце, але я не прыхільнік Вашага кандыдата», выклікае шквал эмоцый: ад брутальных абраз да лёгкага падштурхоўвання ў спіну. Зласлівасці агітатараў-прыхільнікаў мог бы пазайздросціць самы страшны персанаж з Хэлоўіна! Я разумею, што працуючы цэлы дзень на вуліцы, тым больш у самы зманлівы ў плане надвор’я месяц сакавік, агітатары мараць хутчэй раздаць свае газеты, буклеты і панесціся ў свой ўтульны дом. І я не выключаю, што гэтыя прыхільнікі, званыя прыгожым украінскім словам «прихильники», ненавідзяць свайго кандыдата не менш, чым яго апаненты.

Чаму ў цэнтры Еўропы, у такой выдатнай краіне з такімі выдатнымі жыхарамі, на перыяд выбарчай кампаніі ўсё падвяргаецца вычварэнству, як у крывым люстэрку? Хай на такім маленькім правінцыйным узроўні, але ў такіх неправінцыйных маштабах? Што ўжо казаць пра тэлеканалы, якія лабіруюць інтарэсы асобна ўзятага кандыдата! Людзі, будзьце ўзаемна ветлівымі! 

І, крыху мёду. Узровень культуры ў агітатараў настолькі розны, як колер валасоў у дзесяці чалавек. Многія прапануюць, але не прымушаюць ўзяць газету. Са словамі: “Пачытайце, можа быць, гэтая інфармацыя дапаможа Вам вызначыцца з выбарам. Пакуль не позна.”

Беларускае Радыё РАЦЫЯ