1995 год, Прывольны



На рэферэндуме ў 1995 года, я была назіральніцай у пасёлку Прывольны па Магілёўскай шашы.

У Прывольным усё ў яблыневай квецені. 

Перад выбарчым ўчасткам – яблыневая прысада.

Над участкам лунаў бел-чырвона белы сцяг.

Назіральнікаў на ўчастку  шмат –  ветэраны вайны ў Афганістане, камуністы, Беларускі Народны Фронт. 

На ўчастку ў Прывольным усе вельмі прыязна ставіліся адно да аднаго. 

Я, праўда, не стрымалася і запыталася ў маладога зусім хлопца.

  • Як  так можна – малады, а за камуністаў? 

А ён мне адказаў:

  •  Мы з бацькам свінняў гадавалі. Ведаеш, колькі ў мяне было „на кніжцы” грошай пры камуністах? Сорак тысяч. А ў бацькі майго … і яшчэ больш, – вось таму я за камуністаў. 

Бліжэй да паўночы, калі вынікі былі ўжо прыблізна зразумелыя, я выйшла, паглядзела на бел-чырвона белы сцяг над участкам.

Цяжка, амаль немагчыма было ўявіць, што ад заўтраўшняга дня ўсё зменіцца, і сцяга не будзе.

З Прывольнага забіраць нас прыехаў прадпрымальнік, які дапамагаў падчас выбараў, ён сказаў:  

 – „Ну, што пра я.. лі краіну!”

Беларускае Радыё РАЦЫЯ