Адмысловіца-распаўсюдніца чутак
Шмат разоў чула пра такое, а сёння пабачыла ўпершыню – адмысловіцу-распаўсюдніцу чутак.
У Воршы на аўтобусным прыпынку, адкуль ідуць аўтобусы на Дуброўна і маршурткі на Балбасава, сядзіць жанчына сталага веку – апранутая пад вясковую бабульку з пакункам прадуктаў ля ног.
Добра пастаўленым голасам на рускай мове без акцэнта гаворыць тым, хто побач.
Размова вядзецца пра пажар на заводзе Савушкін прадукт, на адкрыццё якога прызджаў Лукашэнка, з таго часу завод гарыць, ніяк не патушаць, а над горадам стаіць клуб пякельнага чорнага дыму.
І вось гэтая цётка гаворыць, як бы сама сабе, а на самай справе людзям, якія чакаюць аўтобус:
„Это поджог. Это эта баба организовала, которая против Него пошла. Он всё для людей делает, а она молодёжь подкупает. Сама удрала и из-за границы, всё за деньги, и молодёжь стала как будто не наша. Поджог”.
У яе спрыталі, куды яна едзе – адказала, што на Дуброўна, і зноў за сваё.
І вось, што далей – падыйшоў аўтобус на Дуброўна, усе людзі ў яго загрузіліся, а яна засталася сядзець на пустым прыпынку – чакаць наступнага аўтобуса, каб людзей апрацоўваць.
Нікуды яна не ехала.
Выглядала, як лектарка таварыства „Веды” на пенсіі, троху замаскіраваная пад Маўрыкіеўну такую – акуляры, хустка, а твар былой палітработніцы.