Алесь Пушкін: больш за 30 год мастацкага супраціву



Алесь Пушкін – мастак, які больш за 30 гадоў ладзіць акцыі за свабоду выказвання.

25 сакавіка 1989 года Алесь Пушкін зладзіў першы перформанс у абарону беларускай мовы разам са студэнтамі Тэатральна-мастацкага інстытута. Алеся Пушкіна асудзілі на 2 гады зняволення ўмоўна.

У 1999 годзе Алесь Пушкін асуджаны на 2 гады пазбаўлення волі ўмоўна за перформанс “Падзяка прэзідэнту”. 21 ліпеня 1999 года, калі скончыўся тэрмін прэзідэнцтва Лукашэнкі, Пушкін прыкаціў да рэзідэнцыі тачку гною, пафарбаваную ў чырвоны колер, у якой ляжалі беларускія рублі і партрэт Лукашэнкі.

10 снежня 2000 года ў Міжнародны дзень правоў чалавека Алесь Пушкін з Праваабарончым цэнтрам “Вясна” зладзіў выставу непадцэнзурнага мастацтва “Недазволена цэнзурай”.

У 2012 падчас 10-суткавага арышту ў Смаргоні стварыў шэраг малюнкаў “Мастак за кратамі”.

6 чэрвеня 2019 года Алесь Пушкін затрыманы з выкарыстаннем фізічнай сілы супрацоўнікамі міліцыі ў горадзе Крупкі. У гэты дзень Алесь Пушкін выйшаў да крамы сеткі «Еўраопт» у цэнтры Крупак з плакатамі «Stop russian agression on Europe» («Спыніце расейскую агрэсію ў Еўропе»), «Russia – war!» («Расея – вайна!») і партрэтам Пуціна,  плакатам «Беларусь у NATO». Пры затрыманні мастака яго творы-плакаты былі канфіскаваныя міліцыяй. Месца перформансу абрана невыпадкова – 8 траўня ў краме адбыўся канфлікт Алеся Пушкіна з ахоўнікамі, якія агрэсіўна адрэагавалі на беларускую мову і паспрабавалі гвалтам выдаліць мастака з гандлёвай залы.

Алесь Пушкін неаднаразова падвяргаўся адміністратыўным арыштам за мастацкія акцыі, некалькі разоў падчас затрымання мастака збівалі супрацоўнікі міліцыі. 

11 жніўня  2020 года ў Менску Алесь Пушкін затрымалі, калі ён ішоў да Палаца Незалежнасці.

Алесь Пушкін распавёў наступнае:

“11 жніўня панёс на выстаўку ў Палац Незалежнасьці плакаты і ружы Лукашэнку- быў затрыманы АМАПам, быў збіты, а жніўня 14 вызвалены разам з усімі у ліку 2000 з Акрэсціна”.  

Падчас затрыманя мастака моцна збівалі. Сваё цела, падвергнутае катаванням Алесь Пушкін, прадэманстраваў на акцыі беларускіх мастакоў „Мастацтва рэжыма”  каля Палаца мастацтва ў Менску. –

У красавіку 2021 года м0Мастак Алесь Пушкін зноў за кратамі і застанецца там да суда, абвінавачаны паводле арт.130 ч.3 КК («распальванне нацыянальнай, расавай ды іншай варажнечы групай асобаў», а таксама «рэабілітацыя нацызму»). Пакаранне паводле гэтага крымінальнага артыкулу прадугледжвае пазбаўленне волі на тэрмін ад 5 да 12 гадоў. Падставай для ўзбуджэння крымінальнай справы стала дэманстрацыя партрэта ўдзельніка антысавецкага падполля Яўгена Жыхара на выставе ў гарадзенскім «Цэнтры гарадскога жыцця».

 

 

 

Беларускае Радыё РАЦЫЯ