Аматар Шапенгаўэра



15-га жніўня 2020 года ў Воршы, ідучы з мірнага пратэсту, перажыла непрыемную сустрэчу.

Гэта чалавек, якогя я ведаю з дзяцінства, бпцька маёй сяброўкі дзяцінства, аматар ёгі, кніг, Шапенгаўэра.

Мае цяпер 91 год.

Добра знаёмы чалавек.

Сутыкнуліся з ім  на вузкім ходніку, на вуліцы імя Караткевіча каля фабрыкі „Ніць”. Не паспела абыйсці, як за дзень да гэтага каля мітынгу.

 Ён пачаў казаць, што ўчора ён выйшаў у аптэку і яму дедзь не „набілі морду” каля Плошчы. А мы бачылі, што там было – увесь у чорным ён стаяў і выказваўся гучна (ён былы дырэктар ДК са сцэнічным досведам) у бок удзельнікаў пратэсту.

 Я паказала рукой, што ёсць бліжэйшая аптэка.

Ён адмахнуўся: „Это совсем не то”. Хаця як раз то – аптэка.

Я сказала, ведаючы, што Лукашэнку ён таксама лаяў, што ідуць змены ў грамадсве і на лепшае.

Ён махнуў рукой сказаў, што лепш, чым было не будзе, і накіраваўся ў бок плошчы.

У 1994 годзе мая бабуля, удзельніца вайны, падполлля, вязень фашыстоўскай турмы 1943 года ў Гомелі, галасавала за Зянона Пазняка. Тады гэты добры знаёмы ў твар назваў яе „фашысткай”, чым вельмі павесяліў.

Пры тым ён камуніст. Але любіў пагаварыць, што ніколі не жыў так добра, як у дзяцінстве пры акупацыі і „нямецкім парадку”.

Штогод 22 красавіка носіць кветкі да помніка Леніну.

Такое ўражанне, што любоў да дыктатараў – ад нараджэння.

Беларускае Радыё РАЦЫЯ