“Беларускія жанчыны паказалі, хто ў хаце гаспадар!”
7 сакавіка 2021 года прыйшоў ліст-віншаванне ад праваабаронцы Ленаніда Судаленкі з гомельскаага СІЗА №3.
Выразаны ў выглядзе паштоўка аркуш з арнаментам па краях.
Адпраўлены 1 сакавіка.
Леанід Судаленка піша:
“Дарагая Паліна! Віншую са святам Вясны – 8 Сакавіка!
Беларускія жанчыны паказалі ўсёй краіне, хто ў хаце гаспадар!
І ўпэўнены, яшчэ пакажуць і ня раз!
Хіба можа быць інакш?
Вы самыя лепшыя і неверагодныя!
Вамі не перастае захапляцца ўвесь свет!
Зіма – іх, Вясна –наша!
Са Святам!
З павагай, Леанід Судаленка
СІЗА №3 Гомель”.
Пад тэкстам малюнак – галінка мімозы і твар з шырокай усмешкай.