«…что такое Независимость по вашему мнению…»



10 студзеня 2020 года ў судзе Ленінскім раёна Менска судзілі пісьменніка Уладзіміра Арлова.

Пасля хаданіцтва Уладзіміра Арлова пра вядзенне працэсу на беларускай мове, малады суддзя загаварыў па-беларуску з памылкамі і паўзамі.

Сведкі традыцыйныя – супрацоўнікі міліцыі

8 снежня 2019 года на Кастрычніцкай плошчы падчас мірнай акцыі ў абарону суверынетэту Беларусі Уладзімір Арлоў зачытаў эсе “Незалежнасць – гэта…”.

“Незалежнасць – гэта…” – класіка беларускай літаратуры, тэкст напісаны напрыканцы існавання СССР  у далёкім ужо 1990 годзе.

Адзін са сведкаў – супрацоўнік МУС, які сведчыў супраць Уладзіміра Арлова быў народжаны ў 1993 годзе ў Менску. Паміж напісаннем эсе і нараджэннем сведкі прайшло 3 гады. Міліцыянт нарадзіўся, калі Беларусь была ўжо Незалежнай краінай.  

На судзе сведка Раман Герасімовіч гаварыў, што 8 снежня на Кастрыніцкай плошчы ён “нёс службу по охране общественного порядка”, ведаў, што “на Плошади должны собраться люди против интеграции”, што “Орлов в рупорт выкрикивал лозунги”, “читал что-то по своим бумажкам, я не нонял что” і парушаў грамадскі парадак.

Калі  Уладзімір Арлоў задаў пытанне сведку:

– Пра што я гаварыў?

Сведка Раман Герасімовіч адказаў:

– Вы читали по бумажке, что такое Независимость по вашему мнению.   

У судзе не знайшлі пацверждання факты, што падчас акцыі Уладзімір Арлоў выкрыкваў лозунгі і трымаў сцяг.  

Суд не задаволіў хадайніцва Уладзіміра Арлова пра прыцягнне ў якасці сведкі перакладчыка Лявона Баршчэўскага.

Уладзімір Арлоў заявіў хадайнітва – дазволіць прачытаць у судзе тэкст эсе “Незалежнасць – гэта…”.  і далучыць яго да справы.

Хадайніцва было задаволена.

Уладзімір Арлоў зачытаў эсе і далаў, што ў ім “адлюстраваны мары пра Незалежнасць майго пакалення і не толькі”:

Вынік суда прадказальны – абвінаваўчы, хаця віна пісьменніка не была даказаная ў судовым працэсе.  

Суд вынес рашэнне – штраф 20 базавых адзінак, 540 рублёў.

 

Беларускае Радыё РАЦЫЯ