Фабрыка „Палесдрук”



Гомель.  Фабрыка”Палесдрук” – да рэвалюцыі 1917 года – Гарадская дума – помнік архітэктуры канца 19-га стагоддзя ў псеўдарускім стылі.

У 9-10 класе – 1983-1984 годзе на УПК („учебно-производственный комбинат”) – была такая практыка атрымання – прафесіі – дзень у тыдзень для старшакласнікаў), якія вырышылі скончыць школу і не пайшлі ў ПТВ.

Камбінат УПК месціўся у старым будынку на беразе Сажа. Пра будынак мне бабуля казала, што да вайны там было ГПУ воднікаў (людзей, якія на водным транспарце працуюць”. тэорыю мы вывучалі ў гэтым будынку з тоўстымі мурамі і шырокімі паваконнямі.

Практыка ў нас -паліграфістаў-пераплётчыкаў была на фабрыцы „Палесдрук”. Там непадалёку ад камбіната, прайсці каля будынку КДБ, помніка Дзяржынскаму, магілы ахвяраў Стракапытаўская мяцяжа – і вось ён „Палесдрук”.

Шырокая лесвіца – па баках цэха. Пах костнага клея, які выкарыстоўвалі для пераплётаў – ён добра клеіў, варылі яго рэальна з костак жывёлаў. І пах клея быў, як ад мёртвай жывёлы. Гэты пах пасля крыху ўлоўліваўся і ў пераплётах кніг – але для гэта трэбы было быць дасведчаным нюхачом-пераплётчыкам.

Варылі клей у сутарэннях „Палесдруку”. На падыходах да фабрыкі смярдзела варывам. 

На практыцы мы закручвалі дроцікі ў алфавіты – нататнікі з выразанымі па краях літарамі – для запісаў адрасоў, фальцавалі інструкцыі для пыласосаў, знішчалі, рэзалі на вялікіх станках, падобных на гільяціны, не распрададзеную газету „Гомельская праўда”.

Час на фабрыцы цягнуўся марудна, гублялася разуменне часу. Гул, грукат станкоў. Я была ўпэўненая, што „Палесдрук” – мой лёс, і прапрацую я там да пенсіі.

Да чаго гэта я?

„Няма таго, што раньш было” – там цяпер не цэха, а культурнае прастора „Воздух” і сэканд-хэнд і яшчэ – кавярня.

і на лесвіцы пах не жывёльнага клею, а кавы. 

І выступала я 23 сакавіка 2019 ў былым цэху Палесдруку ў межах фестываля інтэлектуальна кніг „Прадмова” разам з Таццянай Нядбай – распавядалі пра дзейнасць ПЭН-цэнтра і пра падыходы, заснаваныя на правах чалавека.

Беларускае Радыё РАЦЫЯ