Фантастычнае ралі „Дзьвіна-Даўгава” 1987 год
У красавіку 1987 годзе Алесь Бяляцкі прапанаваў паехаць у экалагічнае воднае ралі „Дзвіна-Даўгава” супраць пабудовы Даўгаўпілскай ГЭС.
Прапанаваў ў аспіранцкім інтэрнаце на Акадэмічнай.
І тады ж пазнаёміў яшчэ з адной дзяўчынай, якая павінна была плыць з намі. Гэта была паэтка Святлана Раманава, якая ў той час вучылася на журфаку БДУ.
Уначы доўга сядзелі на станцыі „Крулеўшчызна”. Чакалі цягніка.
Назва станцыі здавалася казачнай – з іншага жыцця і абяцала прыгоды.
Уначы на станцыі Крулеўшчызна Алесь Бяляцкі і Міхась Талочка эмацыйна спрачаліся пра будучыню беларускай літаратуры і Беларусі.
Наступным казачным месцам была Друя.
Тут да нас далучыліся ўдзельнікі Гомельскай „Талакі”, арганізатары ды іншыя ўдзельнікі ралі. Вельмі шмат людзей – знаёмых і незнаёмых.
Памятаю Алеся Яўсеенку, які вельмі эмацыйна абураўся занядбаннем архітэктурных помнікаў у Друі.
З Алесем Бяляцкім узняліся на хоры абсалютна закінутага і разбітага касцёла. Пад скляпеннямі касцёлу анёлы былі без галоваў.
На мурах занядбанага касцёла былі накрэсленыя кепскія словы.
Плылі мы на чаўнах Таварыства Маладых літаратараў „Тутэйшыя”, пад сцягам з эмблемай „Тутэйшых” , намаляванай Сяргеем Харэўскім.
Эмблема „Тутэйшых” – маска, дзе вочы плачуць, а рот смяеецца.
Вакол маскі надпіс „Тутэйшыя”.
Я гадавалася на рацэ і добра магла веславаць. Часта была на вёслах і падчас воднай вандроўкі. З іншых чаўно часам даляталі кпіны, што дзеўка на вёслах. Але мне было веславаць і добра, і прыемна, і лёгка.
Мы плылі на адным чаўне з Алесем Бяляцкім і Андрэем Федарэнкам. Гаварылі па дарозе і пра літаратуру, і пра нашу будучыню ў ёй.
Падчас раллі тыя, хто плыў на чаўнах „Тутэйшых” вялі дзённік – кожны чалавек апісваў частку дня. Па чарзе. Гэта сшытак быў вучнёўскі ў клетачку.
Эмоцыі апісвалі і падзеі, і прыроду – хто што больш адчуваў.
Зялёны сшытак.