Гісторыя з нечаканым фіналам



Гісторыя пра чарговага правакатара ў чэргах, але з нечаканым фіналам.

8 кастрычніка мама распавяла, вярнуўшыся банка. У чарзе па пенсіі сабраўся традыцыйны электарат Лукашэнкі.

Кампутар завіс, пенсіі не давалі, чарга не рухалася, абмяркоўвалі праэстоўцаў. Казалі, што працаваць не хочуць .што невядома якой свабоды ім захацелася, што няма на іх Андропава, Сталіна і нават Хрушчова – тут прыгадалі расстрэл пратэстоўцаў у Навачаркаску. Банк бітком набіты. „І газоны топчуць, і выходўваць іх трэба выспяткамі”.

Гэта былі вельмі немаладыя людзі.

 А пачалася размова з таго: чаму інтэрнет завісае і каму колькі плацяць.

І якая Свабода?

 Якая Незалежнасць?

Ад каго?

А сярод гэтых немаладых людзей быў такі крэпкі мужчына, які фактычна мадэраваў дыскусію, падліваючы ў яе пахвалу Лукашэнку.  

Мая мама спытала:

– Як вы лічыце – 26 гадоў – гэта мала?

– Мала! І 26 і 126! І сыны ўсе яго па чарзе і ўнукі!

– Чаму?

– Таму што ён стварыў дзяржаву. А вы ведаеце, што такое дзяржава?

– Ведаю, я гісторык. – адказала мама. – Чаму вы лічыце, што дзяржаву стварыў ён?

– Гнаць такіх гісторыкаў у шыю.

І тут з нетраў банку выйшла супрацоўніца і сказала:

– Нагадваю, што ў банку вядзецца відэаназіранне. І ўсе палітычныя дыскусіі ў банку забароненыя.

– Я ж за Лукашэнку, – загаласіў мужчына.

– Не мае значэння.

І ўсе змоўклі і перайшлі да размоваў пра жыццё.

Кампутар вісеў, пенсіі не выдавалі.

 

Беларускае Радыё РАЦЫЯ