Гузікі



Гузікі ад вайсковых мундзіраў і гетраў.

Іх знаходзяць гаспадары на гародах каля месца, дзе падчас вайны 1812 года Напалеон пераправіўся праз Беразіну ў вёсцы Студзёнка на Барысаўшчыне. 

Гузікі  даюць вельмі дзіўныя адчуванні, калі да іх дакранаешся.

Перабіраеш гузікі, сабраныя гаспадаром гарода,  – тонкія, бязважкія, падобныя на чалавечыя пазногці. 

Іх прадаюць па 5 беларускіх рублёў за штуку. 

Адчуванне марнасці. Калі быў бы антываенны музей, то можна было бы туды.

Якую гістарычную каштоўнасць мае гузік з гарода? Гістарычны хлам, факт. 

Толькі эмацыйную, антываенную. Каб так было, то нікому бы не хацелася „паўтарыць”

А якую каштоўнасць маюць чалавечыя косткі, знойдзеныя на месцы бітваў.

Каштоўнасці ніякай. 

Гэта загубленыя жыцці. 

Ехала ў Маскве з таксістам, усю дарогу мне тлумачыў, што ад вайны развіваецца навука, мастацтва, медыцына.

Кожнаму такому знаўцу здаецца, што на вайне забіваюць кагосьці іншага, не яго. 

Беларускае Радыё РАЦЫЯ