У СССР адмянялі смяротнае пакаранне
Быў перыяд, калі ў СССР адмянялі смяротнае пакаранне. У 1947 годзе выйшаў указ Прэзідыума Вярхоўнага Савета СССР “Аб адмене смяротнага пакарання”. Прычыны адмены былі і палітычныя і эканамічныя. За аднаго боку ствараўся іміджа гуманнай дзяржавы, а з іншага – СССР адбудоваўся пасля Другой Сусветнай вайны, патрэбны былі працоўныя рукі і бясплатая праца зняволеных.
Праз тры гады, у студзені 1950 “па шматлікіх просьбах працоўных” выйшаў указ “Аб выкарыстанні смяротнага пакарання да здраднікаў радзімы, шпіёнаў, падрыўнікоў-дыверсантаў”.
Чаму Беларусь захоўвае такую меру пакарання як смяротная кара? Прычыну варта шукаць у савецкім мінулым.
У СССР смяротнае пакаранне было мерай пакарання, якую выкарыстоўвалі па шырокаму спектру злачынстваў. Праваабаронца Валянцін Стэфановіч гаворыць: “Беларусь з’яўляецца дастаткова кансерватыўнай краінай. Я маю на ўвазе савецкі кансерватызм, не рэлігійны кансерватызм або любы іншы, а менавіта савецкі кансерватызм. Калі ўзгадаць гісторыю Савецкага Саюза, смяротнае пакаранне там адыгрывае значную ролю. У паслярэвалюцыйныя перыяд і у 30-ыя гады ў Савецкім Саюзе вельмі актыўна выкарыстоўвалася смяротнае пакаранне, прычым, па вельмі шырім колу злачынстваў. Расстрэльвалі не толькі за забойствы і гвалтоўныя дзеянні ў адносінах да чалавека, але і ўжывалі да людзей, якія з’яўляліся «ворагамі дзяржавы», а таксама па эканамічных злачынствах. Напрыклад, у Савецкім Саюзе на працягу доўгага часу быў артыкул, які прадугледжваў смяротнае пакаранне за крадзёж дзяржаўнай маёмасці ў асабліва буйных памерах. Артыкул быў адменены ў канцы 1980-х”