Караткевіч і Вернікоўскі



25 ліпеня – дзень смерці Уладзіміра Караткевіча і дзень народзінаў беларускага праваслаўнага святара Аляксандра Вернікоўскага.

Абодва дзеячы беларускага Адраджэння, звязаныя з Воршай. Гуманісты.

Ці ведалі яны адзін пра аднаго?

Вязень ГУЛАГу, святар, які шмат зрабіў для беларусізацыі царквы, чалавек, што аб’ехаў увесь свет і пісьменнік, які вяртаў беларусам забытую Радзіму?

Уладзімір Караткевіч нарадзіўся ў Оршы, айцец Аляксандр Вернікоўскі ў Воршы памёр у 1984 годзе, таксама ў ліпені, а нарадзіўся ў Вільні.

Уладзімір Караткевіч, пахаваны ў Менску, на Усходніх могілках.

Айцец Аляксандр Вернікоўскі – на старых могілках ў Воршы, якія на вуліцы Энгельса.  

Дзіўная повязь  нараджэнняў, смерцяў, дарог, лёсаў і гарадоў. Пры гэтым сына Вернікоўскага, Святаслава, у Оршы шануюць найперш як выбітнага доктара – які шмат каго ўратаваў і шмат каму дапамог нарадзіцца. Магчыма, што нават і мне. Але я не ведаю пра гэта.

Мы наогул шмат чаго не ведаем, шмат пра што не думаем, шмат што не заўважаем.   

 

Беларускае Радыё РАЦЫЯ