Каштан Караткевіча



Новыя звесткі пра пра каштан Уладзімір Караткевіча сталі вядомыя з 20-га тому Збора твораў, які выйшаў сёлета.

З эпісталярнай спадчыны вынікае, што Уладзімір Караткевіч з Кіева вывез каштаны, якія пасадзіў каля бацькоўскай хаты ў Воршы.

У 20-ым томе Збора твораў Уладзіміра Караткевіча – працяг эпісталярнай спадчыны, пачатак якой у 19- ым томе.

Сярод усяго – лісты Уладзіміра Караткевіча да Аляксандра Назарэўскага, выкладчыка Кіеўскага ўніверсітэта.

У лісце 17 кастрычніка 1957 года Уладзімір Караткевіч піша пра каштан:

„У нас сейчас довольно одиноко, ночи большие и чёрные. Когда выйдешь в такую ночь на берег Днепра, он вздыхает в темноте. Немного напоминает о юге, только куст винограда в вазоне и два киевских каштана, которые я вывез совсем детёнышами и посадил под окнами”. (17 кастрычніка 1957 года),

Восеню 2020 года каля дома сям’і Караткевічаў у Воршы я падабрала каштан і пасадзіла ў зямлю.

Зіму ён быў зямлі – у хаце, у вазоне. Увесну прарос. За лета падгадаваўся.

Каштан Караткеіча мы пасадзілі ў вёсцы Стаўры ў Аршанскім раёне 16 кастрычніка 2021 года. Гэта атожылак каштана, што расце каля дома сям’і Уладзіміра Караткевіча ў Воршы, які ў 1957 Уладзімір Караткевіч прывёз з Кіева.

Сувязі не парываюцца.

І ў Кіеве хутка будзе вуліца імя Уладзіміра Караткевіча.

Беларускае Радыё РАЦЫЯ