“Кацюша”, якая абстраляла Воршу
Рэактыўную ўстаноўку “Кацюша” называюць зброяй пераможцаў.
14 ліпеня 1941 года ў 15.15 батарэя капітана Івана Флёрава зрабіла залп па чыгуначным вакзале Ворша – так знішчалі савецкія эшалоны, каб не патрапілі ў рукі ворага. На станцыі Ворша ў той момант знаходзілася вельмі шмат эшалонаў з маёмасцю – “трафеяў”, назапашаных на станцыі пасля вывазу з Заходняй Беларусі, а таксама некалькіх артылерыйскіх складоў і складоў гаручага, велізны запас боепрыпасаў, прадуктаў.
Другім залпам “Кацюша” ударыла па пераправе праз раку Аршыца на дарозе Менск-Масква – па пантонным мосце, наведзеным нямецкімі сапёрамі на месцы ўзарванага.
Лёс байцоў трагічны. 2 кастрычніка 1941 года батарэя Флёрава апынулася ў атачэнні ў Вяземскім катле. У ноч на 7 кастрычніка машыны батарэі трапіла ў засаду недалёка ад вёскі Волаты Знаменского раёна Смаленскай вобласці. Камандзір і байцы скончылі жыццё самагубствам – падарвалі сябе разам з пускавой устаноўкай “Кацюшы”, каб яе тэхналогія не трапіла да немцаў.
У савецкія часы імя капітана Івана Флёрава доўга не згадвалася, як і імёны многіх вайскоўцаў, якія патрапілі ў атачэнне альбо палон.
Першы ў гісторыі войнаў залп рэактыўных мінамётаў быў зроблены на чыгуначнай станцыі Ворша.
Помнік рэактыўнай устаноўцы «Кацюша» стаіць у Воршы на стромкім левым беразе Дняпра. Мемарыяльны комплекс створаны ў 1966-ым годзе.
У 2007 годзе падчас “Дажынак” “Кацюшу” здымалі з пастаменту і рамантавалі.