Кніга пра Зло
Напэўна ўсе даўно прачыталі, а я толькі цяпер – „Віленскі покер”, Рычард Гавяліс, выдавецтва Логвінаў у перакладзе Паўліны Вітушчанкі.
І вельмі добра, што Паўліна пераклала тэкст. Кніга шматслойная, складаная, шмат персанажаў, ніколі не ясна, чым скончыцца жыццё персанажа і ў каго ці што ператвараецца ён пасля смерці: у голуба ці ў сабаку.
Усё дваіцца, траіцца.
У персанажаў розная мова.
Але ў цэлым кніга пра Зло ўнутры чалавека і па- за чалавекам, пра Зло, якое прымае розныя абліччы.
Ёсць вельмі страшныя месцы – да чаго можна давесці Чалавека, пра лагер, у які трапляее нацыянальны аўтарытэт.
А яшчэ сцэна, дзе сярэднявечным спосабам распраўляюцца са здраднікам.
Людзі прымаюць няўлоўныя абліччы – няясна, хто яны на самай справе.
Не зусім ясна, што адбываецца на самай справе, а што ва ўяўленні персанажа.
Няма нічога відавочнага, апрача адчування Зла.
А яшчэ ёсць Вільня, вельмі пазнавальная.
Спецыфічная віленская мова далае кнізе атмасферы.
Вельмі шмат Вільні, яна не святочная, але вельмі пранізлівая і шчымлівая.