Космас і Касманаўты



Падобна на тое, што назва вуліцы “Касманаўтаў” у Воршы – падабалася Уладзіміру Караткевічу.

Напачатку 60-ых далёкія сусветы вабілі, у героя рамана “Нельга забыць” адбываецца дыялог пра космас з сябрам Янісам: “Ты  паляцеў бы? – спытаў Яніс. – Хоць сёння. Гэтая самота, гэты боль, – куды хочаш ад іх. Часам мне здаецца, ад адной зямной непрытульнасці чалавек можа… туды. – Ну, і ад гонару, – сказаў Яніс, – і ад і ад мужнасці”.   

Ды значна лепей жыць на вуліцы Касманаўтаў, чым на вуліцы Варашылава, як перад КАсманаўтамі назывлася вуліцв, якая шмат разоў мяняланазву, кажуць ні адну вуліцу ў горадзе не пераіменоўвалі так часта – Паштова, Півавараная, Ігнатоўскага, Варашылава, Півавараня (падча Другой сусветнай вайны), зноў Варашылава (пасля вайны, Касманаўтаў (пасля першага палёту ў космас), і – Караткевіча. 

30 снежня 1961 года Уладзімір Караткевіч піша верш “Вуліца Касманаўтаў” – менавіта так з вялікай літары – Касманаўтаў

У горадзе без тралейбусаў,

над імклівай нямоўчнай ракой,

На вуліцы Касманаўтаў — хата маці маёй,

На вуліцы Касманаўтаў, дзе ўлетку бубняць чмялі,

На самай мне любай вуліцы з усіх,

што ёсць на зямлі…

Пасталі дамы ў пажары каралавых арабін —

Шаснаццаць аднапавярховых і двухпавярховы адзін.

А поруч з імі узносяцца над стромай садоў залатых

Велічны гмах піўзавода і дом Грамады глухіх.

***

Вуліца Касманаўтаў збягае ў лагчыну з гары.

Вытокі яе — у горадзе, вусце яе — ў Дняпры.

Направа — дамы і краны, і шызы з комінаў дым,

Налева — Дняпро і абрывы, і аблокі над гэтым усім.

***

З вуліцы Касманаўтаў на срэбны гасцінец нябёс.

Дзякуй за адпачынак. Сад зацвіў недарма,

Я іду адсюль. Я спяшаюся. Дарозе канца няма.

І недзе далёка свеціць, як забыты цёплы маяк,

Вуліца Касманаўтаў —

пустая калыска мая.

У вершы Уладзімір Караткевіч, як і ў рамане “Нельга забыць” зноў дакладна апісвае вуліцу, дзе стаіць дом яго сям’і. Нават колькасць дамоў ўказвае дакладна:  “Шаснаццаць аднапавярховых і двухпавярховы адзін”.

Пра двухпавярховыя доўга думала: што ж гэта такоеі зразумела, што гэта кантора піўзавода, дзе сядзела дырэкцыя.

Цяпер на верхняй частцы вуліцы Караткевіча ў Оршы захаваліся толькі тры старыя прыватныя дамы – №10 (дом Караткевіча), №8 і №6 (дом, у якім ніхто не жыве). На схіле да Дняпра – чатыры прыватныя дамы. Салярныя знакі. вуліца Караткевіча, дом 6, дзе ніхто не жыве.

Беларускае Радыё РАЦЫЯ