Крэйда



Набывала крэйду. Адзін белы кавалак. Звычайная крэйда, як у школе. Прадавачка бярэ маленькі пластыкавы пакунак і пытаецца: – Як вам яе…  І бярэ крэйду, як батон у краме – асцярожна пакункам.  – А што? – Вы яе есці будзеце?  – Не. А што ядуць? – А ведаеце, бяруць есці.  – І шмат такіх? – Хапае. Белую крэйду ў асноўным для гэтага і бяруць. – Хто бярэ?  – Шмат хто. Дзецям бяруць. Жанчына адна прыходзіць сталага ўзросту. Кажа што з дзяцінства спажывае.  – Так і кажа? – Так і просіць, каб не краналі крэйду рукамі. Бярэ скрынку за раз. І твар у яе белы-белы, як крэйда.

Беларускае Радыё РАЦЫЯ