Курган Несмяротнасці



Лета 2020 года.

У Воршы каля Кургана Несмяротнасці гарыць вечны Амень і дзень і ноч, запалены напачатку 70-ых гадоў 20-га стагоддзя. 

Каля Кургана збіраюцца дзяды, у іх там нешта накшталт палітычнага клубу.

Калі ісці каля Кургана ў Еўраопт, то далятае водгулле дыскусій.

Напрыклад, тэма:

Ці верыць Лукашэнка ў Бога?”

– Не верыць у Бога, у царкву заходзіць не перахрэсціцца.

– Верыць, ён жа ездзіў у Дуброўна да рыжага папа.

– Той поп сам у Бога не верыць.

– Лукашэнка верыць ў забабоны.

– Лукашэнка думае, што ён сам Бог.

– У магію верыць. 

– А Пуцін у царкве хрэсціцца?

_ Пуцін хрэсціцца.

– А Шайгу?

– А ў Шайгу свой Бог.

 

Беларускае Радыё РАЦЫЯ