Лакальнае жыццё



У эпоху глабалізацыі лакальнасць губляе значэнне. Сталіцы, як цэнтр прыцягнення знікаюць.

З калгасаў народ па інэрцыі цягнецца ў Менск, а з Менску людзі раз’язджаюцца па хутарах і малых гарадах. 

Кажуць, у Халопенічах нічога не адбываецца. Адкуль вы ведаеце, што не адбываецца?  Возера Сялява – там штогод  на Выспе…  археалгічныя раскопкі і культурные імпрэзы, там над возерам спявае Сяржук Доўгушаў і гучыць сапелка – беларускі загадкавы інструмент. А яшчэ Халопенічы захаваліся з часоў дзяцінства Адама Багдановіча – цалкам можна знайсці ўсё, пра што напісана ў мемурах Адама Багдановіча пра канец 19-га стагоддзя. Самая цікавая экскурсія на якой я была – Халопенічы пад аповеды Андрэя Аляхновіча.

А пра змрочныя і дэпрэсіўныя рэгіёны – гэта стэрэатып, цяпер, невялікія беларускія гарады вельмі цікавыя, бо калгаснікі не едуць туды, а адразу прамуюць на Менск.

А Менск адпаведна ператвараецца ў вялікі калгас. Любыя культурніцкія імпрэзы збіраюць ў рэгіёнах людзей у разы болей, чым у Менску.

Ці ездзілі вы  на фестываль у Лепель „У госці да Лепельскага Цмока”  Там вельмі цікавая атмасфера. На ўзроўні адчуванняў. 

Беларускае Радыё РАЦЫЯ