Лісты да Луіса Карвалана



Распавяду гісторыю – у першы клас я пайшла ў школу №24 г.Гомеля, але правучылася там нядоўга – першую чвэрць а пасля перайшла ў школу №26 і як толькі туды прыйшла, сказалі падпісацца пад лістом падтрымкі Луісу Карвалану.

У мяне былі сумнівы – ліст пісаўся без мяне Луіса Карвалана я не ведаю – ці магчыма пісаць незнаёмым.

Быў 1975 год нам патлумачылі што ён добры чалавек, якога ворагі пасадзілі ў турму Калі Карвалана адпусцілі – у школе была радасць.

Ці даходзілі тыя лісты да Карвалана.Кажуць, што даходзілі – пошта Чылі працавала спраўна. Акцыя падтрымкі  Карвалан была эфектыўнай. 

А летам 1980 года ў спартовым лагеры на Чарнігаўскай шашы на лагерным конкурсе букетаў мы рабілі букет пад назвай Віктар Хара – у цынкавае вядро набралі крапівы, закруцілі вядро калючым дротам, а ў крапіву ўсунулі адну лясную яркую кеетку – званочак, здаецца. А суд над забойцамі Віктара Хары адбыўся ў 2016 годзе.  

Беларускае Радыё РАЦЫЯ