Лукашэнка і кветкі



 Кветкі ў Гомелі ўсё ж абрынуліся.

 19 чэрвеня, калі я была ў Гомелі ў бацькоў, перад першым верагодным прыездам Лукашэнкі ў горад, нам патэлефнавала жанчына з домакіраўніцтва і плачучым голасам прасіла неякі прыбраць сухую лебяду, якая вырасла паміж нашым і суседскім балконам на карнізе.

А дом на цэнтральнай вуліцы – Савецкай.

„Да нас едзе прэзідэнт, Аляксандр Рыгоравіч Лукашэнка. Знаеце такога? – так яна казала дрыжачым голасам, – а ў трэццім пад’едзе ў аднаго чалавека ровар на балконе. І яшчэ ў адных – кветкі. Усё гэта трэба прыбраць”.

Кажу; „І ў нас на балконе кветкі”.

А яна „Іх не відна”.

Я спытала: „Прэзідэнт не любіць кветкі?

„Ня знаю, ня знаю”, – неслася з тэлефону.

І ў той жа час па ўсім горадзе ставілі складаныя металёвыя канструкцыі з петуньямі і палівалі іх.

Штодня палівалі.

Ну, цяпер пасьянс склаўся.

Металічныя канструкцыі з шыкоўнымі петуньямі рухнулі падчас праезду прэзідэнта. 

Кветкі абрынуліся.

19 чэрвеня сухую лебяду я з рызыкай для жыцця, перавесіўшыся праз балкон, збіла. 

Але цікава – суседцы 80 гадоў, яна была на дачы, каб у нас дома нікога не было бы – запускалі бы прамысловых альпіністаў з даху, каб збіць лебяду? І як прыбіраюць з балконаў ровары і кветкі ў адсутнасць гаспадароў?  

 

Беларускае Радыё РАЦЫЯ