Лунь – драпежная птушка
1 жніўня 2021 года купіла у Гомелі на вакзале піражок з бульбай у жанчыны з прозвішчам Лунь.
Бываюць жа з у людзей прыгожыя прозвішчы.
Згадала паэму Купалы „Курган”.
Калі ў гомельскай школе №26 вывучалі паэму „Курган” па праграме, то мы ўжо шмат разоў яе чулі ў выкананні нашай настаўніцы Клаўдзіі Аляксандраўны, якая ведала паэму на памяць. З 4 класа яна нам чытала паэму, і тое было тэатрам аднаго актора.
Калі пачалі вывучаць, то падыход да матэрыяла быў ўжо сур’ёзным (як і ўсё, што ў нас было звязана ў школ з беларускай літаратурай), тут мы разбіралі кожнае слова.
Словаў незразумелых было шмат.
Мы вучылі фрагмент – канфлікт Князя і Гусляра на памяць, як раз дзе былі словы “І сядзіць гэты сумны, як лунь, белы дзед. І чакае ад князя прыказу”.
Клаўдзія Аляксандраўна пыталася ў нас:
– Як разумець „як лунь”? Хто такі ці што такое лунь? І
І выклікала па чарзе.
Вучні адказвалі:
– Не ведаю, не ведаю.
Пасля Клаўдзія Аляксандрўна сказала:
– Лунь – гэта драпежная птушка.
І зноў па чарзе выклікала вучняў: – Хто такі лунь?
– Драпежная птушка!
– Драпежная птушка!
Так мы вучылі беларускую мову і літаратуру ў 80-ыя гады ў Гомелі.