Люда-блюда



Пішу кароткі ўспамін у дзень памяці Анатоля Сыса.

У меркаваны дзень яго смерці, а дакладны дзень смерці невядомы, бо памёр паэт у адзіноце. 

Вясной 1997 года паэт Анатоль Сыс перадаў у Літаратурны музей Максіма Багдановіча вялікае парцалянавае блюда 19-га стагоддзя.

Менавіта перадаў, а не прадаў.

Паэт Анатоль Сыс сквапным не быў.

Была магчымасці прадаць, але не прадаў – падараваў. 

Чаму не ўзяў грошы? 

У той час Анатоль бываў у музеі.

У тым жа 1997 годзе была ў музеі Максіма Багдановіча паэтычная вечарына Сыса. А тады ўжо не надта ахвотна такія ладзілі, бо быў непрадказальны.

Прынёс Сыс у музей блюда.

Вяликае белае пашарпанае блюда з пяшчотнымі кветкамі ў аблямоўцы.

Супрацоўнікі музея разглядалі блюда на першым паверсе ў навукова-экспаізіцыйным аддзеле.

Узяла блюда ў рукі Люда Жалязняк, сакратарка музейная, якая цяпер у Беластоку жыве.

Анатоль Сыс паглядзеў на Люду Жалязняк і сказаў: „Люда-блюда!”

Беларускае Радыё РАЦЫЯ