Малюнкі з турмы



Чым „Малюнкі з Турмы” Алеся Пушкіна адрозніваюцца ад іншых кніг з серыі „Турэмная літаратура”?

У Пушкіна інфармацыя ідзе не ад розуму, а з падсвядомасці – праз малюнкі – як метад „аўтаматычнага пісьма” ў сюрэалістаў.

„Так, і вельмі занадта шчыра, што сорамна часам за гэта”, – кажа Алесь Пушкін. 

Але тое ж голас несвядомага,  саромецца яго няма чаго – яшчэ Фрэйд казаў. 

Алесь Пушкін – мастак, які 30 гадоў ладзіць акцыі за свабоду выказвання. 

25 сакавіка 1989 года Алесь Пушкін зладзіў першы перформанс у абарону беларускай мовы разам са студэнтамі Тэатральна-мастацкага інстытута. Алеся Пушкіна асудзілі на 2 гады зняволення ўмоўна.

У 1999 годзе Алесь Пушкін асуджаны на 2 гады пазбаўлення волі ўмоўна за перформанс “Падзяка прэзідэнту”. 21 ліпеня 1999 года, калі скончыўся тэрмін прэзідэнцтва Лукашэнкі, Пушкін прыкаціў да рэзідэнцыі тачку гною, пафарбаваную ў чырвоны колер, у якой ляжалі беларускія рублі і партрэт Лукашэнкі.

10 снежня 2000 года ў Міжнародны дзень правоў чалавека Алесь Пушкін з Праваабарончым цэнтрам “Вясна” зладзіў выставу непадцэнзурнага мастацтва “Недазволена цэнзурай”.

У 2012 падчас 10-суткавага арышту ў Смаргоні стварыў шэраг малюнкаў “Малюнкі з турмы”.

Малюнкі зробленыя ў 2012 годзе на сутках падчас адміністратыўнага арышту. Нядоўгі тэрмін, але  мастацтва – гэта стварэнне вобразаў – неабавязкова сядзець пажыццёва, ад колькасці часу за кратамі прытупляюцца пачуцці, падаўляецца воля – ну і чалавек страчвае адчувальнасць.

„Я думаю сапраўды- 10 дзён у Смаргоні і 14 на Акрэсціна, як раз дастаткова, каб востра ўсё адчуць і замаляваць”, – кажа мастак.

 

Беларускае Радыё РАЦЫЯ