Маўклівы пераслед



Даведалася пра забаву пасляваенных дзяцей на пачатку самым 50-ых гадоў.

Называлася яна „ганяць” кагосьці. 

Займаліся гэтым дзеці, якія нарадзіліся падчас вайны.

Сэнс гэтага „ганяць” быў у маўклівым пераследзе.

Дзеці дамаўляліся пра аб’ект і моўчкі ішлі за ім па горадзе – у дадзеным выпадку па пасляваенным Барысаве.

Дзеці не абзывалі, не абражалі, не білі, яны проста ішлі следам.

У выніку ў таго, каго „гналі” здавалі нервы. 

У натоўпе маглі быць і сябры таго, каго „гоняць”. 

Часам „ганялі” парачкі дарослых закаханых, якія хацелі адасобіцца. 

„Ганяць” маглі знаёмых і незнаёмых, часта першапрычына гону была няяснай для ўдзельнікаў.  

Беларускае Радыё РАЦЫЯ