«Москвы нет! Надо про мОсквы забывать»
У Воршы 17 кастрычніка, у суботу мы выбраліся на прагляд містычнага трылеру ў кінатэатр “Перамога” на 21.50. І выбраліся неяк зарана, таму заставаўся час, каб прайсці да Езуіцкага калегіўма па ярка асвечанай ілюмінацыяй вуліцы Леніна. Надвор’е добрае, настрой таксама лагодны.
На пераходзе, на перакрыжаванні вуліцы Леніна і вуліцы Камсомольскай да нас практычна наехала машына,
З белага-белага аўтамабіля высунулася зусім чырвоная морда і пракрычала спачатку так:
– Эй, ты!!!
А пасля (перадаю даслоўна):
– Как на Москву ехать?
Паказалі, махнулі рукой – прама і… Адчулі, што сітуацыя анекдатычная. Хто ж так дарогу пытае? У нас любы гопнік ведае, што, калі пытаешся дарогу, трэба быць ветлівым.
– Эй ты…
Добра, што без мата.
На наступны дзень распавяла пра гэты анекдатычны выпадак у цырульні. Цырульніца адрэагаваа імгненна:
– А я бы адказала “голай ж… па пяску”. Паводзяць сябе тут, як паны.
Так і сказала – паны.
І, праўда, быў такі вершык дзіцячы пра Маскву, пясок і голую ж. У дзіцячы садзе.
– У мяне тут кліент прыходзіць, ён у Пецярбургу працуе, дык такое распавядае – усяго там наглядзеўся.
І ў той жа дзень чую ў гандлёвым цэнтры, як адзін прадпрымальнік крычыць другому:
– Москвы нет. Какая Москва? Надо забывать про эти мОсквы.
Вось такая візуальная антрапалогія ў кастрычніку 2015 годзе ў Воршы – апошнім беларускім горадзе на мяжы з Расеяй.