На расстрэл „с негнущейся ногой”



Я ўвесь час згадваю гэтае інтрэв’ю, размову з Алегам Алкаевым. Гляджу відэазапіс. Шматслойная гутарка. 

У 2012 годзе Алег Алкаеў, які  ў свой час кіраваў не толькі  СІЗА № 1, але і расстрэльнай камандай, сказаў, што добра памятае Івана Фаміна. А таксама пацвердзіў, што Іван Фамін быў расстраляны за забойства, якое здзейснілі іншыя людзі і “ўсе ведалі”, што ён узяў на сябе чужую віну і агаварыў сябе падчас следства і суда. І хоць “усе ведалі”, Іван Фамін быў расстраляны. Алег Алкаеў падкрэсліў, што расстрэльная каманда – выконвае рашэнне суда, кат не вырашае – каму жыць, а каму памерці, рашэнні прымаюцца на іншым роўні.       

У 1998 годзе  Праваабарончы цэнтр «Вясна» трапіў ліст Івана Фаміна з камеры смяротнікаў СІЗА№1 г. Мінску.

– Я памятаю яго, дарэчы, ЗА ЧУЖОЕ ЗЛАЧЫНСТВА РАССТРАЛЯНЫ… Яны тапілі некага ў возеры. Таксіста.

Я дастаю і паказвае арыгіналы лістоў з камеры смяротнікаў 1998 году і пачынаю зачытваць.

– Так, Іван Фамін, ён нам пісаў асуджаны за жорсткае забойства таксіста, якога на самой справе не здзяйсняў. Ён таксама даволі падрабязна апісваў умовы ўтрымання ў камеры смяротнікаў:

„Тут натуральнае Пекла…б’юць літаральна за ўсё… Б’юць за тое, что пішаш заявы ў  медчастку і каб прыйшоў святар для споведзі. І б’юць яшчэ проста так, калі ў іх няма настрою”.

– Можаце далей не чытаць. Я раскажу Гэты хлопец ..  Я яго добра ведаю. Малады хлопец Ён з групай хлопцаў, старэйшых за яго, “польщённый” ўвагай да ўласнай персоны,  забілі чалавека. І ён, як самы малады вырашыў узяць гэта ўсё на сябе. А “братва” яму:: “Да ўсё нармальна, ты малады дадуць табе “чырвонец”, мы табе перадачкі насіць будзем. Ты ў “аўтарытэце” на зоне будзеш”. Яму далі расстрэл. А ён ужо ўсё нагаварыў. Даў паказанні. Юрыдычна ўсё замацавана. Ён усіх вывеў з-пад удару… Ён піша ў лісце пра сваіх саўдзельнікаў?

– Ён тут піша пра тое, як яны жывуць у камеры смяротнікаў: “б’юць усе змены запар, Б’юць, калі ў іх няма настрою, пытаюцца: „Каго забіў?” і таксама б’юць. Ёсць змена, якая б’е кожнае сваё дзяжурства па нырках, лёгкіх, пячонцы, галаве. Гэта змена корпуснага па імені Жора. Б’юць за тое, што пішаш заявы медчастку і заяву на тое, каб прыйшоў святы айцец для споведзі. Б’юць, калі папрасіў хто-небудзь дабаўкі. Падчас лазні, якая цягнецца ад 2 да 3 хвілінаў”…

– Вы можаце гэта не чытаць, тут шмат напісана. У мяне асабіста скаргі ёсць і не адна. Памятаю, аднаму Вярхоўны суд адмяніў прысуд і ён трапіў у калонію строгага рэжыму.

– Праціраеў?

– Не,  не Праціраеў. Праціраеў – гэта “Дырэктар”, якога памілаваў прэзідэнт.  А быў яшчэ другі – суд Вярхоўны перагледзеў яго прысуд, Дык ён такую скаргу напісаў, што я аж сам ледзь не праслязіўся. Я вам зараз патумачу, каб вы разумелі… Каб адчыніць дзверы камеры смяротніка трэба прысутнасць начальніка АБАВЯЗКОВА. Без яго каманды камера не адчыніцца. У прысутнасці начальніка нікога ніколі не білі. Начальнік – гэта я. Каб вывесці с камеры патрэбна распараджэнне начальніка. У астатнія ўсе моманты адчыняецца толькі “кармушка”. Праз “кармушку” нікога не паб’еш, не заб’еш. Адзінае яшчэ камера адчыняецца падчас правядзення там тэхагляду: заходзяць кантралёры з драўлянымі малаткамі, дубінкамі…. Гэта кожны дзень рабілася з гадзіны да дзвюх па распараджэнні начальніка. Начальнік там не прысутнічаў, прысутнічаў намеснік. Я НЕ ВЫКЛЮЧАЮ, што для «расторопности» камусьці там маглі… пад задніцу… гэта… але біць…

– Так ён далей піша тут пра драўляныя малаткі і дубінкі…

– Ну, Вы разумееце, калі бы кожны дзень білі, як ён піша то забілі бы даўно…

– Ён нават піша на «расстрел идут с негнущейся ногой».

– Ён што бачыў, як хто ідзе на расстрэл? Яны ўсе пішуць гэта па просьбах сукамернікаў. Сядзець там было не мёд. Яны жылі ў страху вечным. Можа быць там і ёсць доля праўды, калі яму дадуць пад задніцу дубінкай ці малатком, каб выйшаў з камеры. Але, як бы Вам сказаць… Чытаў я гэтыя скаргі. Вельмі шмат чытаў. Прыходзіў, размаўляў. Ён тут а адмаўляецца: «Ды што там, грамадзянін начальнік, прымусілі напісаць- «вот ты прыгожа пішаш». Адзінае, што пра гэтага Фаміна ведаю, што ён у гэтай бандзе быў, але ён сам не забіваў. Забівалі іншыя, а ён увесь гэты «гераізм» на сябе ўзяў. Ён разумеў, што пра злачынства ён пісаць не можа, бо ён сам на себя яго ўзяў. Але нейкую крыўду выказаць трэба. Вось яны і пішуць у надзеі, што раптам нехта з ААН прыедзе і будзе разбірацца.

Беларускае Радыё РАЦЫЯ