Некампетэнтнасць чыноўніц ад культуры



Дырэктарка аршанскага музея Уладзіміра Караткевіча выказалася ў СМІ пра дом бацькоў пісьменніка, дзе прайшло юнацтва Уладзіміра Караткевіча, дзе быў напісаны раман “Дзікае паляванне караля Стаха” ды іншыя творы.

Чыноўніца ад культуры сказа наступнае: „Асабіста я лічу, што гэты дом не мае вялікай гістарычнай каштоўнасці. У горадзе ёсць музей Караткевіча, куды ўсё прыносяць дакументы, прадметы, фатаграфіі, а ў хаце жывуць кватаранты”.

Як можа мемарыяльны дом не мець каштоунасцi? Гэта словы не музейшчыцы, а чыноунiцы. 

Цікава, што чыноўніцы  нават не сорамна дэманстраваць публічна сваю некампетэнтнасць.

Журналістка Алена Сцяпанава (Танана) кажа: „Мой муж быў дырэктарам музэя-папярэдніка, музэя славутых землякоў. Ен так і не адчыніўся, бо было вырашана, Караткевіча ўшанаваць асобна. Яшчэ ў тую пару ставілася пытанне пра тое, каб горад выкупіў гэты дамок. Але тады не надта  „за” былі сваякі: яны хацелі, каб мемарыяльны музей быў у менскай кватэры Караткевіча, аніяк не ў Воршы. Хату горад так і не выкупіў. Музей у Воршы адчыніўся ў прыстойным будынку, дзе Караткевіч з’явіўся на свет – у балой аршанскай радзільні. Толькі вось з супрацоўнікамі яму не надта шанцавала: самых разумных і адданых разагналі”. 

Культура наша, культура.

Галоўнае паўсюль пакласці плітку, спілаваць дрэвы, пафарбаваць камні.

Плітка, бетонная плітка – „вось сімвал твой забыты краю родны”. 

А чыноўніцы ад культуры шпацыруюць ў сукенках у абліпку, з залітымі лакам фрэзурамі, гавораць – самі не ведаючы, што сказалі.   

А пасля зкатваючы вочы будуць казаць : „На жаль, дамко бацько Караткевіча не захаваўся”. 

Усё, як у казцы пра голага караля, які не разумее, што голы. 

Беларускае Радыё РАЦЫЯ