Неўтаймаваны Дзед Паэта
Максім Багдановіч ніколі ў жыцці не бачыў сваіх дзядоў ні па маці, ні па бацьку. Дзед па маці памёр задоўга да нараджэння Паэта. А дзед, па бацьку, памёр у 1904 годзе, і быў жанаты неаднойчы. У тым ліку ва Украіне. І, верагодна, пад Адэсай – дагэтуль жывуць нашчадкі Дзеда Паэта, невядомыя сваякі Максіма Багдановіча.
Багдановіч Юры (Ягор, Георгі) Лук’янавіч (23.04.1837-1904) – дзед паэта, нарадзіўся ў дзень святога Юр’я ў вёсцы Касарычы (Бабруйскі павет) у сям’і садоўніка, які працаваў у маёнтку Рудабелка паблізу Касарыч.. У 1840 годзе маёнтак быў набыты панам Аляксандра Лапы, які пазней накіраваў Юрыя вучыцца на кухара. Адам Багдановіч згадваў: “ён паслаў бацьку майго вывучаць маслабойную справу і піваварную справу, а таксама для ўдасканалення ў кухарскай справе, паслаў яго на год на кухню пана Булгака, відавочна, знакамітага гастранома. Так да 20 гадоў з бацькі атрымаўся добры кухар (…) і быў чалавек незвычайнай сілы (браў на плечы да 20 пудоў), а норавам быў неўтаймаваны”. Пан Лапа перавёў яго з Рудабелкі ў м.Халопенічы (Барысаўскага павету), дзе ён у 23-гадовым ўзросце ў лістападзе 1860 г. ажаніўся з Анэляй Асьмак. У сям’і былі дзеці – Адольф (Адам), Магдаліна, Вольга (памерла ў дзяцінстве ад воспы), Марыя, Алесь (памёр у дзяцінстве), Паўліна. Быў музычна адароны граў на гармоніку, спяваў песні народныя беларускія, польскія і ўкраінскія песні і рускія песні. Няўтаймаваны характар прымушаў яго шукаць працу ў розных месцах, таму некалькі разоў ён цалкам распрадаваў сваю гаспадарку ў Халопенічах і пераязджаў з сямі’ёй то ў Бабруйск, то ў Мінск (1871 г.). У Мінску Юры Багдановіч працаваў кухарам у Архіерэя Аляксандра Дабрыніна, здымаў для сям’і кватэру ў Архіерэйскім завулку паміж Захар’еўскай і Юр’еўскай вуліцах. Пасля смерці жонкі Анэлі займаўся камерцыяй, вандраўваў, жыў ва Украіне, ажаніўся некалькі разоў. Ці блі дзец ад гэтых шлюбаў – невядома пакуль што.
Дзед падтрымліваў кантакты з дзецьмі ад першага шлюбу, асабліва з дачкамі – Магдаленай і Паўлінай. Адам Багдановіч згадваў: “у маіх сёстрах Магдаліне і Паўліне ён адчуваў ганарлівы і ўладны дух і таму болей за мяне іх любіў: я далёка не ў бацьку пайшоў”. Адам Багданович. Мои воспоминания. Нёман. 1994, 5. С15