Невядома што



– Што прыехалі? Акупіраваць нас? – крычыць дзядзька на вуліцы ў Воршы людзям, якія стаяць каля машыны з расейскімі нумарам.  – Вас акупіруеш, – бурчаць у адказ.

Летам у Воршу прыязджае шмат з Расеі, але ў асноўным – гэта тыя, хто з’ехаў у свой час – так званыя „бывшие беларусы”.

Летам на пляжы пачуеш і іўрыт, і ангельскую мову, і маскоўскі гаварок. 

У 1978 годзе чалавек пераехаў у Хабараўск, быў палітруком на падводнай лодцы.

Цяпер прылятае летам з Хабараўску, каб рамантаваць бабіну хату ў прыгараднай вёсцы.    

Што прымушае траціць грошы на пералёт?

Што цягне сюды – у горад на беразе Дняпра, у вёску пад горадам?

Паветра, пахі, мяккі пыл пад нагамі, вада, вецер, генетычная памяць?

Невядома што.

Але людзі вяртаюцца пад старасць туды, дзе нарадзіліся.  

 

Беларускае Радыё РАЦЫЯ