Незалежнасць
25 жніўня 1991 года пасля абвяшчэння Незалежнасці мы з Плошчы Леніна паехалі да дырэктара Літаратурнага музея Максіма Багдановіча – Алеся Бяляцкага і яго жонкі Наталлі Пінчук, каб паведаміць навіну.
Тэлефону ў кватэры ў іх не было.
Ускочылі ў тралейбус, які ішоў каля Чырвонага касцёла.
Тралейбус быў паўпусты. Ярка асветлены.
Мы крычалі на ўвесь тралейбус:
„Незалежнасць! Незалежнасць!”
Людзі на нас касіліся і маўчалі.
Калі мы ўскочылі ў тралейбус на Плошчы Леніна, было ужо цёмна.
Мяжа цемры вулiцы i святла ў салоне тралейбуса уразiлi.
На плошчы яшчэ заставалicя людзi, а мы ехалi мы на Варанянскага – вакол плошчы.
Ехалі па маршруце, па якім некалі хадзіла Зостка Верас з Максіма Багдановічам.
Так, трэба жыць трэба “тут і цяпер”, але і цяпер, i тут – самы час напiсаць успамiны.
Калі мы цяпер не паспеем расказаць „Як было”, то лукашэнкаўскія гісторыкі раскажуць сваю версію – яны фактычна і так гэта зрабілі.
Расповеды, “як было”, гэта і ёсць частка асветы – гісторыя.