Падпольная жаночая арганізацыя



Думаю пра мяжу паміж таемным і яўным.

Дазволеным і недазволеным.

Калі прыходзіць час распавядаць пра тое, што было таемным?

 Ці прыходзіць гэты час наогул?

Праз колькі гадоў?

Ці ўсё з часам можна распавесці?

Ці ёсць веды і ўспаміны, якія лепей не выдаваць ніколі, хаця яны годныя і цікавыя?

“А ўвогуле, столькі вады ўцякло, быццам у іншым жыцці ўсё было”, – кажа сябра часоў студэнцтва пра 80-.ыя гады.

З чэрвеня 1986 года я працавала ў архітэктурна-археалагічным атрадзе “Верхні горад”.

Сябравала з мастачкай з гэтага атраду,

З ёй мы стварылі асветніцкую беларускую арганізацыю для дзяўчат – было нас там 6 чалавек. Дзве мастачкі-керамісткі, дзве мастацтвазнаўцы, гісторык і я.

Дзяліліся ведамі.

Мы збіраліся ў інтэрнатах – на праспекце Машэрава 9 – у мяне ў 548 пакоі, збіраліся ў інтэрнаце Тэатральна-мастацкага. Рыхтавалі лекцыі па беларускай культуры і мастацтву.

Дзяліліся ведамі паміж сабой, каб потым дзяліцца ведамі далей – з іншымі

Я і дагэтуль дзялюся тым, што тады даведалася.

Гэта быў 1986-1987 год.

Арганізацыя не мела назвы – у мэтах канспірацыі.

Яшчэ мы ездзілі ў вандроўкі – “У Беларусь” – у асноўным у Валожынскі раён.

Неяк не ўспрымаю як розныя жыцці тое, што было тады і тое, што цяпер.

Адчуваю пахі, гукі, памятаю словы.

Беларускае Радыё РАЦЫЯ