Паронкі



Паронкі. Ці ведаеце такое слова?

 У чэрвені 2021 года ў Воршы на рынку пачула. І прадавец сказаў у інтэрнеце напісаць, каб людзі не забывалі такое слова.

 Кантэкст такі – жанчына спытала:

„По чом паронкі?”.

Прадавец адказаў:

„Хорошо, што вы слово такое старое знаете, а то уже все забылі”.

 Слова ён характарызаваў, як архаічнае, старое – з іншых часоў, а не паводле мовы руская-беларуская.

Што ж гэта за слова такое – паронкі?

Алена Сцяпанава (паэтка Танана) кажа:

“Паронкі – дробная бульба, якую”параць” (вараць з лушпіннем у чыгунку ці вялікім рондалі) для свінак. У вуснах пакупніцы гэтае слова было легкім здзекам. Маўляў, бульба ваша надта дробная”.

Андрэй Мельнікаў, бард,  кажа:

“Малайчына прадавец. Скарыстаўся лепшым варыянтам рэагавання)” .

Але пакупніца як раз ужыла слова ў добрым сэнсе, дадала „Дылікатэс” і купіла.

Слова падалося мне падобным на нейкае замежнае, я перапытала:

“Што? Што? Паронкі?”

 Цяпер так і бачу ў рэстаранным меню слова „паронкі” у значэнні дробнай смачнай бульбы.

Слова  шматслойнае – у сырым выглядзе ўжо мае прыкметы гатаванай стравы.

 

 

 

 

Беларускае Радыё РАЦЫЯ