Пацукі-дысідэнты
У зграях пацукоў, як і ў супольнасці людзей, дзейнічае выразная іерархія.
У пацукоў ёсць важакі і тыя, хто падпарадкоўваецца.
Менавіта з гэтай сітуацыі вылучаецца формула – “Без падпарадкавання няма ўлады” і “Ёсць падпарадкаванне – ёсць улада” .
Калі важак падыходзіць да любога з пацукоў і прымае пагрозлівую паставу, то пацук мусіць прыняць позу падпарадкавання – прыпасці ўсім целам да зямлі.
Пры гэтым у важака ўздымаецца поўсць на шыі – раздзімаецца “каўнер”. Пераканаўшыся ў сваёй поўнай уладзе, важак адыходзіць, цалкам задаволены.
Пачуццё камфорту і бяспекі ў зграі наўпрост залежыць ад ступені блізкасці да важака зграі.
Пацук-прыстасаванцы люта б’юцца паміж сабой за права быць бліжэй да важака.
Але… Навукоўцы-этолагі, якія вывучаюць жыццё і паводзіны жывёлаў у прыродных умовах, заўважылі, што ў пацучыных зграях часам з’яўляюцца пацукі-дысідэнты.
Дысідэнты не рэагуюць на позу пагрозы, не прымаюць паставу падпарадкавання, як ні імкнецца раздуць важак свой “каўнер”.
Калі ў зграі з’яўляецца шмат дысідэнтаў, то сэрца важака не вытрымлівае, і ён гіне ад інфаркту. Так адбываецца змена важака ў пацучынай зграі.
Пра гэта пісаў Конрад Лоренц (1903 – 1989) – адзін з заснавльнікаў эталогіі – навукі пра паводзіны жывёлаў, нобелеўскі лаўэрэат.