Піяніст у аўтазаку



З допісу ў facebook Крысціны Вітушкі даведалася, што амапаўцы ламалі пальцы піяністу:

 „Хачу ўбачыць, хто спіць з гаўном, якое ламала пальцы піяністу ў аўтазаку, зразумеўшы з яго мабільнага тэлефона, што ён музыкант”. 

Хто быў гэты піяніст у аўтазаку?

Дзе ён цяпер?

 Хто ведае?

У 70-ыя гады ў СССР у школах на ўроках ды на палітінфармацыях распавядалі пра хунвейбінаў, якія адмыслова падчас культурнай рэвалюцыі зламалі пальцы кітайскаму піяністу лаўрэату конкурса Пятра Чайкоўскага.

Крысціна Вітушка піша:

“Магчыма, праз адкрыты пост знойдзецца той хлопец, пра якога сын распавядаў. Але гэтая гісторыя не адзінкавая. Ведаю яшчэ адну падобную ад калегі – як круцілі пальцы канцэртмейстару Опернага тэатра, яго імя Ашот (магчыма, гэта адна і тая ж гісторыя, проста расказаная на розных этапах). Пасля гэтага Оперны стаў кожны дзень выходзіць на свае акцыі”.  

Беларускае Радыё РАЦЫЯ