Попел у сэрцы



У 1976 годзе ў Гомелі бацькі набылі набор мэблі ”Капернік” – цёмны нізкі стол, два мяккія фатэлі і кніжную “сценку” – таксама цёмную.

Два аддзяленні ў кніжнай сценцы былі зашклёныя, адна з іх дасталася мне – толькі пад дзіцячыя кнігі.

Тры паліцы.

Кнігі я перачытвала па некалькі разоў, акрамя тых, дзе былі апісанні смяротнага пакарання –  – гэта і “Тры мушкецёры Дзюма” і ўсё пра піянераў-герояў (пачыналася ўсё са шчаслівага савецкага дзяцінства, пасля барацьба з ворагамі, а заканчвалася невыноснымі катаваннямі ў гестапа і смерцю).  

Самая страшная кніга – “Легенда пра Ціля Уленшпігеля” Шарля Дэ Костэра – падрабязае апісанне катаванняў і пакаранне смерцю на вогнішчы – падрабязнасці з пахамі і адчуваннямі, трэскам тлушчу. Ладанка з попелам бацькі на сэрцы ў героя.

Кнігі быцццам бы пераконвалі: раней ці пазней у сваім жыцці ты сутыкнешся з катаваннямі і са смяротным пакараннем.

Ці вытрымаеш катаванні?

Ці не здрадзіш?

Ці хопіць мужнасці памерці годна?  

2012 год, Берлін «рускі раён». Я тут разам з іншымі актывістамі кампаніі “Праваабаронцы супраць смяротнага пакарання.

На фоне белай сцяны былы начальнік СІЗА№1 і кіраўнік расстрэльнай каманды Алег Алкаеў.

Тое месцы, дзе мы знаходзімся, гэта гандлёвы цэнтр і тут мантуюць кухонную мэблю – па заказах. Алег Алкаеў развозіць змантаваную мэблю заказчыкам, ён працуе кіроўцам.

Наш аператар пытаецца:

Які мастацкі фільм найбольш дакладна паказвае смяротнае пакаранне?

Бачыў і дакументальнsя кадры смяротнага пакарання, і ў жыцці сутыкаўся з гэтым. – гаворыць Алкаеў. – Ну што Вам сказаць? Ёсць фільм вельмі добры «Чекист» – рэкамендую паглядзець. Паглядзіце Там вельмі дакладна ўсё паказана. Адзінае, што не дакладна, гэта я, як спецыялист магу сказаць, тое, што там расстрэльвалі людзей на адлегласці недзе 5-6 метраў. З нагану нерэальна патрапіць у галаву, вельмі складана. І фантаны крыві… А ўсё астатняе – рэальна. Гэта фільм пра тое, як асуджаюць на смяротнае пакаранне, як расстрэльваюць.                     

 

 

  

Беларускае Радыё РАЦЫЯ