Пра атмасферу беларускіх гарадоў
Засмучэнне – зайшла ў адну са старэйшых крамаў Воршы – „Хлебны” ў цэнтры – ён заўсёды быў хлебным з 50-ых гадоў. Крама „Хлебны” была, калі яшчэ замест цэнтральнай плошчы – пустка і сквер.
Хлеб, пірожные, цукеркі, кава, гарбата. Крыху пазней з’явілся каўбасы.
А тут заходжу, а на прылаўках замест цукерак – акрываўленае сырое мяса, рэбры.
Так доўга трымалася крама ў адным стылі і вось – усё – канец.
Няма павагі да гарадскіх традыцый -наадварот жаданне перерабіць: „Было ў вас так, а мы зробім – так”.
Ну, не прадавалі сырое мяса ў булачных.
А пасля мы выезджаем у Літву, Польшчу, Славакію і запытваемся: „О, чаму тут так прыемна, такая атмасфера, водары кавы і свежай выпечкі? А нас? Чаму ў нас „Калгас Чырвоны Лапаць” паўсюль? Што ж мы не так робім!”
Гэта пра атмасферу беларускіх гарадоў